Цюкантавічы

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цю́кантавічы[1] (трансліт.: Ciukantavičy, руск.: Тюкантовичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчаны за 17 км на поўнач ад Баранавіч. Размешчана за 17 км на поўнач ад Баранавіч.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Čiu-kant'as (Чукантас). У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Čiu- i Kant-.[крыніца не паказана 132 дні]

Гісторыя

Цюкантавічы (Ciukontowiczy) згаданы пад 1680 годам сярод вёсак прыходу ўніяцкай царквы Сталовічы ў «Візітах уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.»[2].

Паводле перапісу 1897 года ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 8 вяскоўцаў.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 год — 57 двароў, 243 жыхары.
  • XX стагоддзе:
    • 1909 год — 47 двароў, 210 жыхароў.
    • 1959 год — 227 жыхароў.
    • 1970 год — 170 жыхароў.
    • 1998 год — 60 двароў, 153 жыхары.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 год — 127 жыхароў, 61 гаспадарка.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг. / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads