Цюлькі (род рыб)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цюлькі (Clupeonella) — род дробных марскіх, саланаватаводных і прэснаводных рыб з сямейства селядцовых (Clupeidae).
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела да 15 см, маса да 22 г. Спіна і верхняя частка галавы шэра- або сіне-зялёная, бруха белае ці залаціста-жоўтае. Ад горла да анальнай адтуліны цягнецца "кіль" з шыпаватых лускавінак. Характэрны 2 падоўжаныя прамяні на канцы анальнага плаўніка
Пашырэнне
Пашыраны ў Азоўскім, Каспійскім, Чорным морах і іх басейнах. Найбольш вядома цюлька чарнаморска-каспійская (Clupeonella cultriventris)
Асаблівасці біялогіі
Чародныя. Кормяцца пераважна дробным зоапланктонам.
Палавой спеласці дасягаюць ва ўзросце 1-2 гадоў, жывуць да 5-6 гадоў.
Віды
Да роду адносяць 7 відаў[1]:
- Clupeonella abrau (Maliatsky, 1930)
- Clupeonella caspia Svetovidov, 1941
- Clupeonella cultriventris (Nordmann, 1840)
- Clupeonella engrauliformis (Borodin, 1904)
- Clupeonella grimmi Kessler, 1877
- Clupeonella muhlisi Neu, 1934
- Clupeonella tscharchalensis (Borodin, 1896)
Промысел
Аб'екты промыслу.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads