Цюрыхскі оперны тэатр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цюрыхскі оперны тэатр
Remove ads

Цюрыхскі оперны тэатр (ням.: Opernhaus Zürich) — оперны тэатр у горадзе Цюрых, Швейцарыя, месца размяшчэння цюрыхскай оперы з 1891 года.

Thumb
Цюрыхскі оперны тэатр

Першы пастаянны тэатр, Aktientheater, быў пабудаваны ў 1834 годзе. Гэты тэатр быў у фокусе дзейнасці Рыхарда Вагнера ў перыяд яго «высылкі» з Германіі. Будынак тэатра згарэў у 1890 годзе. Трупа пераехала ў перабудаваны будынак тэатра Stadttheater Zurich (гарадскі тэатр Цюрыха). Гэты тэатр, які з'яўляўся галоўнай пляцоўкай горада для правядзення драматычных, оперных і музычных прадстаўленняў да 1925 года, быў затым перайменаваны ў Цюрыхскі оперны тэатр. Быў пабудаваны асобны будынак.

Да пачатку 1970-х гадоў будынак опернага тэатра меў патрэбу ў капітальным рамонце. Існаваў пункт гледжання, што тэатр немэтазгодна рэстаўрыраваць, і была высунутая ідэя будаўніцтва новага тэатра. Тым не менш, у 1982-84 гг. была ажыццёўлена перабудова будынка. У горадзе мелі месца масавыя акцыі пратэсту супраць перабудовы будынка. Абноўлены тэатр пачаў сваю працу з пастаноўкі оперы Рыхарда Вагнера «Нюрнбергскія мейстэрзінгеры» і сусветнай прэм'еры оперы швейцарскага кампазітара Рудольфа Кельтэрборна «Вішнёвы сад» (па аднайменнай п'есе А. Чэхава).

Пасля рэканструкцыі будынак тэатра стаў уяўляць сабой багата дэкараванае збудаванне з неакласічным фасадам з белага і шэрага каменю, упрыгожаным бюстамі Вэбера, Вагнера і Моцарта. Таксама ўстаноўлены бюсты Шылера, Шэкспіра і Гётэ. Глядзельная зала аформлена ў стылі ракако і умяшчае каля 1200 гледачоў.

Remove ads

Галерэя

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads