Цялякаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цяля́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Цялякава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Уздзенскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уздзенскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Дзяржынскага раёна. У 1974 годзе скасаваны пасёлак Рабінаўка[1]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзешчанскага (Гарбаты, Канстанцінава, Карпілаўка, Міколка і Ялоўка) і Уздзенскага (Алёхаўка, Пятроўск, Слабодка і Цялякава) сельсаветаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 366 чалавек[3], з іх 92,3 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 0,8 % — малдаване[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў.
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads