Цёмнахвойны лес
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цёмнахвойны лес — лес, у якім пераважаюць ценевынослівыя іглічныя дрэвы: елка, піхта і інш.
Пасля ляснога пажару гар звычайна спачатку зарастае больш святлалюбнымі дрэвамі: драбналістымі пародамі (асіна, бяроза), хвояй або лістоўніцай. Дрэвы цёмнахвойных парод спачатку ўтвараюць ярус падросту ў драбналістых лясах; падрастаючы, яны ўтвараюць досыць шчыльны другі ярус. Пасля адмірання асін і бяроз дрэвы ніжніх ярусаў становяцца асноўнымі пародамі лесу.
Пры адсутнасці пажараў сібірскі хваёвы лес таксама можа паступова замяніцца кедравым.
У Расіі цёмнахвойныя лясы з перавагай піхты і елі называюць урманамі[1].
Remove ads
Гл. таксама
- Хвойны лес
- Светлахвойны лес
- Тайга
- Цёмнахвойная тайга
Зноскі
- Урман // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads