Цёша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цёша
Remove ads

Цёша (руск.: Тёша[2]) — рака ў Ніжагародскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Ака (басейн Волгі).

Хуткія факты Цёша, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 311 км. Плошча вадазбору 7800 км². Сярэдні расход вады ў верхнім цячэнні 4[2] м³/с (за 261 км ад вусця, каля сяла Натальіна — 23,5[1] м³/с). Сярэдні аб’ём сцёку 0,742[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Прыволжскім узвышшы, прыкладна за 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Лукаянаў[1]. Упадае ў Аку ніжэй горада Мурам. Працякае Цёша ў напрамку з паўднёвага ўсходу на паўночны захад па Прыволжскім узвышшы, у ніжнім цячэнні — па Окска-Цёшскай нізіне[1]. Замярзае ў канцы лістапада, вызваляецца ад лёду ў пачатку красавіка. Жыўленне Цёшы мяшанае, з перавагай снегавога. У басейне ракі 374 возеры і вадасховішча агульнай плошчай 12,2 км²[1].

Прытокі Цёшы: Пойка, Пша, Нарзімка, Нацма, Акша, Шамка, Іржа, Ціржа, Нуча, Лемець, Шылакша, Сярожа, Ледзь і інш.[3]

Каля ракі гарады Арзамас, Лукаянаў, гарадскія пасёлкі Шаткі, Цёша, сяло Натальіна і іншыя населеныя пункты.

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 425. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads