Цібо II Шампанскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цібо IV Вялікі дэ Блуа (фр.: Thibaut IV le Grand), таксама вядомы як Цібо II Шампанскі (фр.: Thibaut II de Champagne, 1093—1152) — граф Блуа (Цібо IV, з 1102), граф Шартра (з 1102), граф Мо, Шатадзёна і Сансера, граф Шампані і Труа (Цібо II, з 1125). Сын Эцьена II, графа Блуа і Адэль Нармандскай, дачкі Вільгельма Заваёўніка.

Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1093[5] годзе ў Блуа. Стаў спадчыннікам свайго бацькі ў 1102 годзе. У 1125 годзе яго дзядзька Гуга I Шампанскі ўступае ў рыцарскі ордэн Тампліераў і адмаўляецца ад графства Труа і тытула графа Шампані[6] на карысць Цібо IV.

У 1135 годзе яго брат Эцьен дэ Блуа становіцца каралём Англіі. Дзякуючы ўзросшаму ўплыву і свайму спрыту, Цібо ўдаецца распаўсюдзіць маленькае графства Труа на ўсю Шампань. Ён становіцца сюзерэнам 5 васалаў архібіскупа Рэймскага, 5 васалаў біскупа Лангрскага і некалькіх — герцага Бургундыі (у прыватнасці, графа Жуаньі). Такім чынам, Цібо становіцца кіраўніком буйной феадальнай дзяржавы, сталіцай якой ён робіць Труа. З гэтага моманту Цібо — адзін з галоўных васалаў кароны, пфальцграф і пэр Францыі.
Памёр 8 кастрычніка 1152[7] у Ліньі.
Remove ads
Сям’я і дзеці
Жонка: (з 1123) Мацільда Карынтыйская (1108—1160), дачка Энгельберта II фон Спонхейм, герцага Карынтыі і Юты фон Пасау. Мелі 11 дзяцей, у тым ліку:
- Генрых I Шчодры (1127—1181), граф Шампані і Бры;
- Марыя, м- Эд II, герцаг Бургундыі;
- Цібо V Добры (1130—1191), граф Блуа і Шартра, сенешаль Францыі;
- Ізабела (1130-?), м1 — Ражэр III, герцаг Апуліі, м2 — Гильеом дэ Монмирай
- Стэфан I (Эцьен, фр.), граф дэ Сансер;
- Гільём Белыя Рукі, архібіскуп Рэймскі, кардынал і папскі легат;
- Х’юга дэ Блуа, абат
- Мацільда (пам. 1184), м- Ратру IV (пам. 1191), граф дзю Перш
- Агнэс, м- Рэно II, граф дэ Бар;
- Адэль (1140—1206), м- Людовік VII, кароль Францыі;
- Маргарыта, манашка ў Фантэўро.
Remove ads
Зноскі
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- па іншых даных у 1090 г.
- у сутнасці гэта быў толькі тытул, за якім не стаялі ўладанні
- па іншых даных 9 студзеня ці 10 красавіка 1152 года
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads