Цімафей Ерафеевіч Саладкоў

вучоны, гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цімафей Ерафеевіч Саладко́ў[1] (21 лютага 1915, вёска Шчэжар, Чавускі павет, цяпер Магілёўскі раён — 23 лістапада 1995) — беларускі савецкі гісторык. Доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1966). Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Хуткія факты Цімафей Ерафеевіч Саладкоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Смаленскі педагагічны інстытут у 1950 годзе, з 1935 года — настаўнік. З 1939 г. у Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1952 гг. на партыйнай рабоце. З 1952 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, выкладчык БДУ. З 1964 года — загадчык кафедры гісторыі КПСС, адначасова ў 1965—1971 гадах прарэктар Мінскага радыётэхнічнага інстытута, з 1972 года — намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міра.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Ц. Е. Саладкоў аўтар прац па гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, міжнароднага значэння вопыту будаўніцтва сацыялізму ў СССР. Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч.1, 1961, 2-е выд., 1968), «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 т. (т.2, 1972).

Сярод яго твораў:

  • Бальшавікі Беларусі ў перыяд першай сусветнай вайны і другой рускай рэвалюцыі (1914 — сакавік 1917 гг.),
  • Борьба трудящихся Белоруссии против царизма (1907—1917 гг.),
  • Полувековой опыт СССР и современный мир,
  • СССР — Венгрия: нерушимое единство

і іншыя.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads