Цімафей Сазонавіч Гарбуноў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цімафей Сазонавіч Гарбуноў
Remove ads

Цімафе́й Сазо́навіч Гарбуно́ў (6 жніўня 1904, в. Саннікі, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 8 кастрычніка 1969, Мінск) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, гісторык, акадэмік АН БССР (1959)[3].

Хуткія факты Цімафей Сазонавіч Гарбуноў, 5-ы Старшыня Вярхоўнага Савета БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 6 жніўня 1904 года ў в. Саннікі Лепельскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці).

У 1919—1924 гадах працаваў на лесапільні, ільнопрадзільнай фабрыцы «Дзвіна» ў Віцебску.

Скончыў БДУ ў 1936 годзе[3].

З 1937 года — галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР, з 1939 года — рэдактар газеты «Звязда».

У 1948 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК УКП(б)[3].

У 1941—1947 гадах і 1950—1960 гадах — сакратар ЦК КПБ.

У Вялікую Айчынную вайну на палітрабоце ў Чырвонай Арміі, адзін з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі.

У 1942—1945 гадах — рэдактар часопіса «Славяне  (руск.)», у 1949—1950 гадах — намеснік старшыні праўлення Усесаюзнага таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў  (руск.), рэдактар часопіса «Наука и жизнь  (руск.)»[3].

У 1960—1967 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР[3].

Памёр 8 кастрычніка 1969 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы па гісторыі ўтварэння БССР, уз’яднання беларускага народаў адзінай Савецкай сацыялістычнай дзяржаве, аб першых сацыялістычных пераўтварэннях у рэспубліцы[3]

Бібліяграфія

  • Освобождённая Западная Белоруссия. — М., 1940;
  • Героическое прошлое белорусского народа. — Мн., 1945;
  • Образование Белорусской Советской Социалистической республики. — М., 1949;
  • Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай Савецкай сацыялістычнай дзяржаве. — 2 выд. — Мн., 1952;
  • Народы братья: О связях белорусского народа с народами Прибалтики. — Мн., 1961;
  • В. И. Ленин — создатель белорусского Советского социалистического государства. — Мн., 1962
Remove ads

Грамадская і дзяржаўная дзейнасць

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1962 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1967 гадах[3]. У 1955—1963 гадах — старшыня Вярхоўнага Савета БССР[3].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Леніна, іншымі ордэнамі і медалямі.

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 22 чэрвеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 19 чэрвеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  3. Горбунов Тимофей Сазонович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 160. — 737 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads