Цімок

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цімок
Remove ads

Цімок (сербск.: Тимок, балг.: Тимок, лац.: Timacus) — рака на Балканах, у Сербіі і Балгарыі, правы прыток ракі Дунай. Бярэ пачатак у заходняй частцы хрыбта Старая-Планіна, у сярэдняй плыні перасякае горна-пагорыстае ўзвышша, у ніжняй частцы прымае спакойны, раўнінны характар.

Хуткія факты Цімок, Характарыстыка ...

З-за пагорыстага рэльефу рака амаль несуднаходна, але яе воды выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых мэтах. У ніжняй сваёй плыні на працягу каля 15 км служыць натуральнай мяжой паміж Сербіяй і Балгарыяй. Даўжыня ракі — 189 км, плошча басейна каля 4.666 км². На рацэ размешчаны сербскія гарады Княжэвац і Заечар, недалёка ад вусця балгарскае мястэчка Брэгава.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads