Цімірбулат Галяўтдзінавіч Халікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цімірбулат Галяўтдзінавіч Халікаў (17 студзеня 1917, Кінзенбулатава — 17 чэрвеня 1958, Кінзенбулатава) — савецкі ваенны і адміністрацыйны дзеяч, Герой Савецкага Саюза. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 студзеня 1917 года ў вёсцы Кінзенбулатава Сцерлітамакскага павета Уфімскай губерні. Башкір[1]. У 1930—1938 гадах працаваў трактарыстам у калгасе «Урал».
У Чырвоную Армію быў прызваны ў 1938 годзе Ішымбайскім гарадскім ваенкаматам і ў 1941 годзе — Макараўскім раённым ваенкаматам.
У гады Вялікай Айчыннай вайны — гвардыі старшы сяржант, камандзір кулямётнага разліку 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 112-й Башкірскім кавалерыйскай дывізіі (у далейшым перайменаванай у 16-ю гвардзейскую Чарнігаўскую кавалерыйскую дывізію), 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту.
Пасля дэмабілізацыі Г. Г. Халікаў працаваў на радзіме, быў старшынёй Сайранаўскага сельскага савета, старшынёй калгаса «Янгі Турмуш», ўпаўнаважаным Хажынаўскай ГЭС, старшынёй прамарцелі «Алга» Сайранаўскага сельсавета[2].
Remove ads
Подзвіг
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым геройства і мужнасць гвардыі старшаму сяржанту Халікаву Цімірбулату Галяўтдзінавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 2987)[3][4].
З узнагароднага ліста[3]:
«Тав. Халікаў 18 верасня 1943 г. пры наступленні на вёску Бярэзна першым уварваўся з другім узводам у вёску і агнём кулямёта знішчыў разлік мінамётнай батарэі і тут жа выкаціўшы кулямёт на вуліцу, адкрыў агонь па ворагу, які адыходзіў. У выніку сумесна з узводам знішчана 87 салдат і афіцэраў праціўніка, захоплена 78 гітлераўцаў у палон. 28 верасня 1943 г. ноччу, са сваім кулямётным разлікам пад моцным кулямётным і мінамётным агнём праціўніка першым з эскадрону фарсіраваў раку Дняпро і тут жа ачысьціў агнём бераг і хмызнякі ад аўтаматчыкаў ворага, тым самым даў магчымасць фарсіраваць раку Дняпро іншым падраздзяленням палка».
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (15.01.1944)[3];
- ордэн Леніна (15.01.1944);
- медаль «За баявыя заслугі» (06.10.1943)[5].
Памяць
У вёсцы Кінзенбулатава імем Героя Халікава названая вуліца.
Зноскі
- Цімірбулат Галяўтдзінавіч Халікаў на сайце «Героі краіны»
- Узнагародныя дакументы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы )
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
- Загад аб узнагароджанні у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы )
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads