Ціханскае абацтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ці́ханскае абацтва (венг.: Tihanyi apátság [ˈtihɒɲ]) — абацтва на паўвостраве Ціхань на возеры Балатан на захадзе Венгрыі.

Гісторыя
Кляштар быў заснаваны ў 1055 годзе каралём Андрашам у якасці пахавальні членаў яго сям'і. Размешчаная пад кляштарным касцёлам крыпта(недаступная спасылка) належыць да найстарэйшых захаваных да нашага часу раманскіх пабудоў рэгіёна. У часы супрацьстаяння туркам абацтва было перабудавана ў фартэцыю. У 1752 былі надбудаваны дзве вежы, якія дагэтуль з'яўляюцца сімвалам паўастравы Ціхань. Унутры абацтва знаходзіцца галерэя, у якой у летнія месяцы ладзяцца шматлікія культурныя мерапрыемствы. Насценныя малюнкі ў касцёле былі намаляваны Караем Лоцам.
У 1921, пасля няўдалай спробы рэстаўрацыі манархіі, апошні венгерскі кароль Карл IV быў на короткі час інтэрнаваны ў Ціханскім абацтве.
Remove ads
Галерэя
- Від на Ціханскае абацтва
- Унутры касцёла
- Алтар касцёла
- Арган
- Від на абацтва
- Помнік ля Ціханскага абацтва венгерскаму каралю Андрашу I і яго жонцы Анастасіі Яраслаўне (з надпісам па-венгерску і па-ўкраінску)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ціханскае абацтва
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads