Цімафей Пятровіч Ціванаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цімафей Пятровіч Ціванаў (17 красавіка 1935, в. Каралёўка, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1958 годзе. Працаваў інжынерам-планіроўшчыкам, галоўным інжынерам праектаў, з 1977 года — кіраўнік майстэрні Магілёўграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Член КПСС з 1968 года. Пражываў у г. Магілёў.
Творчасць
Асноўныя працы: жылыя пасёлкі і комплексы па адкорме свіней у саўгасе «Усход» Магілёўскага (1976), буйной рагатай жывёлы ў калгасе імя Кірава Шклоўскага (1978), па гадоўлі цялушак у саўгасе «Усход» Быхаўскага (1980), маладняка і цялушак у Мілаславічах Клімаўскага (1981) раёнаў Магілёўскай вобласці, генплан і ПДП г.п. Бялынічы (1971, у аўтарскім калектыве), пасёлак шклозавода «Кастрычнік» (1970), Прыдняпроўская птушкафабрыка Магілёўскага раёна (1977).
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1974), бронзавым медалём ВДНГ СССР за праект планіроўкі і добраўпарадкавання цэнтральнай сядзібы пасёлка «Крычаўскі».
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads