Чальчак прутападобны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Чальчак прутападобны
Remove ads

Чальча́к прутападобны[1][2] (Lythrum virgatum) — від кветкавых раслін роду Чальчак (Lythrum) сямейства Плакуновыя (Lythraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
Суквецце

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—120 см. Лісце да асновы паступова (клінападобна) звужанае, абсалютна голае, шызае, сядзячае, супраціўнае. Знешнія зубцы чашачкі (прыдаткі) амаль аднолькавай даўжыні з унутранымі або некалькі карацей. Пялёсткі ружова-пурпурныя[2].

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі[3][4]. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і эўтроф[5].

Ва Украіне від расце на заліўных лугах, па берагах рэк, азёр, ускраінах балот, паблізу вады — на ўсёй тэрыторыі звычайны; у Крыме, рассеяна у стэпавых раёнах, перадгор’ях і на паўднёвым беразе Крыма; меданосная расліна[2].

Ахоўваецца ў Расіі на тэрыторыі Маскоўскай вобласці і Удмурціі[5].

Выкарыстанне

Рэдка выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Лекавая і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 206. (руск.) (укр.)
  3. Euro+Med Plantbase. Праверана 07.04.2019. (англ.)
  4. Plants of the World Online — Kew Science. Праверана 07.04.2019. (англ.)
  5. Дербенник лозный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads