Чэмер чырванаваты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэмер чырванаваты
Remove ads

Чэмер чырванаваты, ці Чамярычнік (Helleborus purpurascens) — від шматгадовых вечназялёных раслін сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Прыкаранёвае лісце з суцэльнымі або 2-3-паасобнымі амаль да асновы вострапілаватымі долямі. Кветкавае сцябло разгалінаванае, з зялёным, часам чырванаватым прыкветкам. Кветкі фіялетава-чырванаватыя.

Жыццёвы цыкл

Цвіце з сакавіка па красавік, часам амаль з-пад снегу.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Расце пераважна ў цёмнахвойных і букавых лясах.

Выкарыстанне

У каранях і карэнішча змяшчацца гліказіды гелебарэін, гелебарын, гельбарсід, якія дзейнічаюць на сэрца.

Дзякуючы ранняму цвіценню і своеасаблівай прыгажосці кветак расліну здаўна культывуюць. Праз гібрыдызацыю і адбор атрымана шмат садовых формаў, якія адрозніваюцца ад дзікарослых відаў буйнейшымі кветкамі і яркай афарбоўкай. Яны даўгавечныя і растуць на адным месцы шмат гадоў. Расліна выдатна глядзіцца ў цяністых месцах паркаў, садоў, пад рэдкім дрэвастоем, у паўцені, па краях хмызняковых і драўняных курцін і на камяністых горках. З-за прыгажосці і прываблівасці яе стала мала ў прыродзе, таму расліну варта размножваць.

Remove ads

Культываванне

Лёгка культываваць. У добра падрыхтаваную глебу з міжраддзем 30 см на глыбіню да 1 см высейваюць толькі што сабранае насенне. Усходы з’яўляюцца вясной, а заквітаюць расліны на трэці год. Расліну можна размножваць дзяленнем кустоў адразу ж пасля цвіцення.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads