Чарлз Дэмут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарлз Дэмут (англ.: Charles Demuth; 8 лістапада 1883, Ланкастэр — 23 кастрычніка 1935, Ланкастэр) — амерыканскі мастак, прадстаўнік прэцызіянісцкага кірунку ў жывапісе ЗША.
Remove ads
Жыццё і творчасць
Чарлз Дэмут нарадзіўся ў сям’і, якая трымала тытунёвы гандаль. Вывучаў жывапіс і малюнак у пенсільванскай Акадэміі прыгожых мастацтваў у Філадэльфіі, дзе яго настаўнікам быў Томас Аншуц. Падчас вучобы там пазнаёміўся з будучым паэтам Уільямам Карласам Уільямсам, з якім знаходзіўся ў блізкіх адносінах да самай сваёй смерці. Пазней Ч.Дэмут працягвае сваё навучанне ў Парыжы, у акадэміі Каларосі і ў акадэміі Жуліяна. У Парыжы ён сябраваў з мастаком Марсдэнам Хартлі, які здолеў звесці Ч.Дэмута з вядомым амерыканскім галерыстам Алфрэдам Стыгліцам. Мастак таксама ўваходзіць у кола пастаянных гасцей салона мецэнаткі Гертруды Стайн. Пасля вяртання ў ЗША, у 1926 годзе менавіта ў нью-ёркскай галерэі А.Стыгліца Intimate Gallery прайшла першая персанальная выстаўка мастака. Ч.Дэмут часта наведвае Нью-Ёрк, дзе бавіць час на сустрэчах гамасексуалістаў (у прыватнасці, у Лафаецкіх лазнях), аднак жыве ў доме сваіх бацькоў у Ланкастэры. Быў на працягу доўгага часу цяжка хворы; мастак пакутаваў ад пашкоджання сцягна і цяжкай формы дыябету.
Ч.Дэмут быў стваральнікам шэрагу выдатных палотнаў амерыканскага жывапісу XX стагоддзя.
Remove ads
Зноскі
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- Charles Demuth // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- RKDartists
- Find a Grave — 1996.
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads