Чарлз Леанард Вулі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарлз Леанард Вулі (англ.: Charles Leonard Woolley; 17 красавіка 1880, Лондан — 20 лютага 1960, Лондан) — англійскі археолаг.

У 1907—1912 гадах удзельнічаў у раскопках у Нубіі, у 1912—1914 і 1919 годзе — у раскопках Кархеміша на Еўфраце. У 1921—1922 гадах кіраваў раскопкамі ў Тэль-эль-Амарне (Эль-Амарна). У 1922—1934 гадах кіраваў працамі англа-амерыканскай археалагічнай экспедыцыі ва Уры, дзе былі адкрыты архіў храмавай гаспадаркі (28 ст. да н.э.), царскія грабніцы I-й дынастыі Ура, шэраг храмаў, архіў царскай гаспадаркі III-й дынастыі Ура і шматлікія надпісы. Раскопкі ва Уры дазволілі аднавіць агульныя рысы гісторыі гэтага горада-дзяржавы. У 1936—1939 і 1946—1949 гадах Вулі вёў раскопкі Алалаха ў Турцыі.
Remove ads
Працы
- Woolley C. L. The Summerians. Oxford, 1928.
- Woolley, C. L. Ur of the Chaldees: more royal tombs. Washington: Smithsonian Institution, 1930.
- Wooley C. L. Excavations at Ur.
- Woolley C. L. A Forgotten Kingdom. London — Melbourn — Baltimore, 1953.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads