Чарнагорскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарнагорскі ўніверсітэт (чарнаг. Univerzitet Crne Gore, сербск.: Универзитет Црне Горе, UCG) — адзіны дзяржаўны ўніверсітэт Чарнагорыі. Галоўны кампус і старыя факультэты ўніверсітэта размешчаны ў Падгорыцы.
Remove ads
Гісторыя
Універсітэт быў заснаваны 29 красавіка 1974 года. На той момант былі арганізаваны:
- тры факультэты: эканамічны, горадабудаўнічы і юрыдычны (усе ў Цітаградзе);
- два каледжы: педагагічны (Нікшыч) і мараходны (Котар);
- тры навукова-даследчыя інстытуты, асацыяаваныя з універсітэтам: гісторыі, аграноміі і біялогіі, медыцынскіх даследаванняў (усе ў Цітаградзе).
Праз год пасля заснавання ўніверсітэту было прысвоена імя Вялька Влахавіча, але ў 1992 годзе вернута ранейшая назва — Універсітэт Чарнагорыі.
Remove ads
Структура


Універсітэт арганізаваны гэтак жа, як большасць еўрапейскіх універсітэтаў.
Кіраўнічы Савет пад старшынствам рэктара кіруе ўніверсітэтам. Вышэйшы акадэмічны орган — універсітэцкі Сенат.
Факультэты ўзначальваюць дэканы, інстытуты — дырэктары. На факультэтах і ў інстытутах галоўнымі акадэмічнымі органамі з’яўляюцца саветы па навукова-выкладчыцкіх пытаннях.
Вышэйшы студэнцкі орган — студэнцкі Парламент. Прадстаўнікі студэнтаў выбіраюцца ва ўсе органы ўніверсітэта і факультэтаў.
На дадзены момант працуюць наступныя факультэты (большасць размяшчаюцца ў Падгорыцы):
- Факультэт эканомікі
- Факультэт юрыспрудэнцыі
- Факультэт электратэхнікі
- Факультэт горадабудаўніцтва
- Факультэт металургіі і тэхналогіі
- Факультэт механікі і тэхнікі
- Факультэт прыродазнаўчых навук і матэматыкі
- Факультэт медыцыны
- Факультэт паліталогіі
- Факультэт архітэктуры
- Факультэт філасофіі размешчаны ў Нікшычы. Сваю гісторыю пачынае з 1947 года, калі быў заснаваны педагагічны каледж (Viša pedagoška школа) у Цэтынэ. У 1963 годзе каледж быў пераведзены ў Нікшыч і перайменаваны ў Педагагічную акадэмію (Pedagoška akademija). 29 красавіка 1974 года стаў часткай універсітэта. З 1977 па 1988 год школа называлася настаўніцкім факультэтам (Nastavnički fakultet). З 1988 года факультэт вядомы пад бягучай назвай[2].
- Факультэт прыгожых мастацтваў (Цэтынэ)
- Факультэт драматургіі (Цэтынэ)
- Музычная акадэмія (Цэтынэ)
- Марскі факультэт (Котар)
- Факультэт турызму і гатэльнага менеджменту (Котар)
- Факультэт прыкладной фізіятэрапіі (Херцег-Нові)
Таксама ў склад універсітэта ўваходзяць наступныя навукова-даследчыя інстытуты:
- Інстытут замежных моў
- Інстытут біятэхналогій
- Інстытут гісторыі
- Інстытут біялогіі мора (Котар)
Акрамя таго, ва ўніверсітэт уваходзяць:
- Універсітэцкая бібліятэка
- Цэнтр інфармацыйных тэхналогій
- Цэнтр правоў чалавека
- Цэнтр міжнароднага навучання
- Цэнтр якасці
Remove ads
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі
- Міла Джуканавіч — прэм’ер-міністр Чарнагорыі ў 2006, 2008—2010 і 2012—2016 гадах.
- Жэльна Штуранавіч — прэм’ер-міністр Чарнагорыі ў 2006—2008 гадах.
- Ігар Лукшыч — прэм’ер-міністр Чарнагорыі ў 2010—2012 гадах.
- Светазар Маравіч — прэзідэнт Дзяржаўнага Саюза Сербіі і Чарнагорыі ў 2003—2006 гадах.
- Бранка Павічавіч — гісторык, акадэмік, прэзідэнт Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў
Зноскі
- Directory of Open Access Journals — 2003.
- Filozofski fakultet - Niksic . Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2012. Праверана 26 снежня 2015.
Спасылкі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads