Чарноўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чарно́ўкавозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнуйка на поўдзень ад вёскі Смароднік.

Хуткія факты Чарноўка, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,14 км², даўжыня 0,72 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Найбольшая глыбіня возера 10,7 м, сярэдняя 3,6 м. Плошча вадазбору 63,3 км². Аб'ём вады ў возеры 0,51 млн. м³.
Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны умерана стромкія вышынёй 9—12 м. На вышыні 1,6 м тэраса. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. На возеры востраў плошчай каля 0,1 га. Найбольшыя глыбіні ў паўднёвай частцы возера. Глыбіні да 2 м займаюць каля 36 % плошчы. Дно на мелкаводдзі пясчанае, на большых глыбінях выслана гліністым ілам.
Возера эўтрофнае. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2 м. Прыбярэжная надводная расліннасць займае палосу да 30 м. Праз возера працякае рака Чарнуйка (прыток ракі Обаль).

У возеры водзяцца мянтуз, шчупак, лешч, плотка, акунь і іншыя рыбы.


Remove ads

Літаратура

  • Рачэўскі А. М. Чарноўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. 40 000 экз. ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads