Чарыш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чары́ш (руск.: Чарыш, паўднёваалт.: Чара́с)[1] — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Алтай і Алтайскім краі, левы прыток ракі Об (басейн Карскага мора).
Даўжыня ракі 547 км. Плошча вадазбору 22 200 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 82 км ад вусця складае 192 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на паўночна-ўсходнім схіле Каргонскага хрыбта. Упадае ў Об вышэй сяла Усць-Чарышская Прыстань. Большая частка басейна ракі знаходзіцца ў межах Горнага Алтая. Рэчышча пераважна звілістае.
Сярод прытокаў: Карагуа, Тунгусу, Ябаган, Кан, Таліца, Кумір (Кызылчая, Кызылчай), Каргон, Іня, Белая, Чала, Быстрая, Сасноўка, Чагырка, Кукуйка, Крывушка, Жураўліха, Гусіха, Азёрная і інш.
Рака суднаходная на адлегласці 80 км ад вусця (да сяла Усць-Калманка)[2].
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 479. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads