Чарэшля (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарэ́шлі, Чарэ́шля — возера ў Беларусі, у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці.
Плошча паверхні возера складае 0,45 км². Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,9 км. Знаходзіцца ў басейне ракі Нёман, за 24 км на поўнач ад горада Навагрудак, каля вёскі Чарэшля. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Заходнія схілы катлавіны вышынёй да 3 м, пад лугам, усходнія — да 8 м, стромкія, параслі лесам. Праз возера цячэ рака Бярозка.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads