Часночніца чаранковая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Часночніца чаранковая
Remove ads

Часно́чніца чаранковая, Часночнік лекавы[1] (Alliaria petiolata) — кветкавая расліна роду Часночніца (Alliaria) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Двухгадовая травяністая расліна вышынёю 20—100 см з пахам часнаку. Сцёблы адзіночныя, простыя або галінастыя, унізе апушаныя. Ніжняе лісце доўгачаранковае, ныркападобнае, выемчата-гародчатае, сярэдняе — сэрцападобнае, верхняе — сядзячае, трохвугольнае, зубчастае. Кветкі белыя, у гронках. Плод — стручок.

Remove ads

Арэал

Пашырана ў Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Марока)[2]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Аргенціны[2]. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў вільготных месцах, у лясах, сярод хмызняку, у агародах, па ярах. Ценевынослівая расліна, мезафіт і эўтроф (нітрафіл)[3].

Ахоўваецца ў Латвіі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[3].

Выкарыстанне

Харчовая, лекавая расліна. Часночніца чаранковая спажываецца як прыправа (замест часнаку); лісце мае вітамін C, насенне — да 30 % алею.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Чесночница черешковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads