Чачэрская ратуша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чачэрская ратуша — помнік архітэктуры класіцызму з элементамі псеўдаготыкі ў горадзе Чачэрску (Гомельская вобласць). Пабудавана ў 2-й палове XVIII стагоддзя ў цэнтры горада.
Remove ads
Гісторыя
У 1774 годзе Кацярына II падарыла Чачэрск генерал-губернатару графу Чарнышову. Граф стварыў сіметрычны архітэктурны ансамбль: вакол ратушы, на аднолькавай адлегласці ў некалькі кварталаў выбудаваў 4 храмы: тры царквы і касцёл (захавалася толькі Праабражэнская царква).
Архітэктура

Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане і цэнтрычны будынак, завершаны 5 драўлянымі чацверыковымі вежамі[1]; 4 з іх размешчаны па вуглах асноўнага аб'ёму і ўвянчаны шпілямі, 5-я (больш высокая і звужаная ўверсе) — пасярэдзіне на масіўным чацверыковым барабане[1]. Аконныя праёмы прамавугольныя, стральчатыя і з паўцыкулярнымі арачнымі завяршэннямі. Карніз з фігурнымі кранштэйнамі. Да 2 уваходаў па баках галоўнага фасада вядуць манументальныя каменныя лесвіцы.
Нягледзячы на сіметрыю і ўжыванне простых геаметрычных аб'ёмаў, у аздобе выкарыстаны характэрныя для готыкі спічастыя абрысы праёмаў і фігурных кранштэйнаў, якія нагадваюць машыкулі[1]. Суровасць класіцызму ў гэтым будынку разбаўлена больш разнастайнымі архітэктурнымі дэталямі[1].
Адрэстаўравана ў 2003 годзе.
Remove ads
Зноскі
- Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 336. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads