Чжуннаньхай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чжуннаньхай
Remove ads

Чжуннаньхай (кіт. трад. 中南海, піньінь zhōngnánhǎi, «Цэнтральнае і Паўднёвае моры») — рукатворнае возера ў Пекіне, якое размешчанае непасрэдна на захад ад Забароненага горада і займае прыкладна такую ж плошчу. Гэты квартал называюць «новым забароненым горадам»[1], паколькі па берагах возера размешчаны штаб-кватэры вышэйшых органаў улады КНР.

Хуткія факты Чжуннаньхай, Размяшчэнне ...
Thumb
Зала пурпурнага святла (Цзыгуан-Гэ) у Чжуннаньхаі, якая выкарыстоўваецца для дзяржаўных прыёмаў
Thumb
Від на Паўночнае возера з тэрыторыі Чжуннаньхая
Thumb
План Чжуннаньхая

Возера складаецца са злучаных пратокай паўднёвага возера (Наньхай) і цэнтральнага возера (Чжунхай). На поўнач ад Чжуннаньхая ляжыць паўночнае возера (Бэйхай), вакол якога раскінуўся парк Бэйхай  (руск.). Адна са славутасцяў азёрнага раёна Пекіна — суперсучасны Нацыянальны цэнтр выканальніцкіх мастацтваў.

У кітайскіх СМІ тэрмін «Чжуннаньхай» усё часцей ужываецца для абазначэння вышэйшага кіраўніцтва КНР (аналагічна таму, як слова «Крэмль» выкарыстоўваецца для абазначэння дзяржаўнай улады Расіі).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads