Чжурчжэньская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чжурчжэньская мова — мова чжурчжэняў, належала да ліку тунгуса-маньчжурскіх моў алтайскай сям’і. Блізкая да маньчжурскай мовы. У 1635 годзе Хун Тайчжы  (руск.) перайменаваў народ чжурчжэняў і чжурчжэньскую мову ў «маньчжурскую». Чжурчжэні ў перыяд 11151234 гг. мелі сваю дзяржаву («Залатая дзяржава», дынастыя Цзінь), якая займала тэрыторыю Паўночнага Кітая  (руск.).

Хуткія факты Чжурчжэньская мова, Краіны ...
Remove ads

Пісьменства

Thumb
Срэбная пайцза  (руск.) (даверчая бірка) тысячніка, з тэкстам на чжурчжэньскай мове, знойдзеная на Шайгінскім гарадзішчы каля вёскі Сяргееўкі  (руск.) Прыморскага краю[1][2]

У 1119 годзе з’явілася чжурчжэньскае пісьмо  (руск.). Кароткія надпісы (часам, асобныя знакі) на чжурчжэньскай мове знаходзілі падчас раскопак на поўдні Прыморскага краю і ў паўночна-ўсходнім Кітаі на гліняных пасудзінах, бронзавых люстэрках і іншых прадметах. Вядома таксама дзевяць надпісаў на стэлах і камянях; самая ранняя — стэла 1185 года ў гонар перамогі чжурчжэняў над кіданямі, самая позняя — Тырская стэла  (руск.) 1413 года[3].

Чытанне некалькіх сотняў знакаў (графем) чжурчжэньскага пісьма і значэнне запісваных імі слоў вядомыя дзякуючы кітайска-чжурчжэньскаму слоўніку, складзенаму падчас Мінскай дынастыі. Вымаўленне, якое даецца гэтым слоўнікам, аднак, вельмі прыблізнае, паколькі яно перадавалася з дапамогай кітайскага пісьма[3].

У сілу гістарычных прычын чжурчжэньская мова ўвабрала ў сябе шмат запазычанняў з мангольскай, цюркскай, кітайскай, карэйскай, а таксама, магчыма, іншых моў.[3]

Remove ads

Зноскі

  1. Kane, стр. 73-74
  2. Певнов (1997)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads