Чорнае (возера, Пастаўскі раён, басейн Галбіцы)
возера ў Пастаўскім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чорнае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца, за 27 км на ўсход ад Пастаў і 5 км ад гарадскога пасёлка Варапаева, каля вёсак Чорнае і Белае.
Плошча паверхні возера 0,36 км², даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня дасягае 31,5 м, сярэдняя каля 8,5 м. Аб'ём вады ў возеры 2,96 млн. м³. Плошча вадазбору 9,39 км². Даўжыня берагавой лініі 3,83 км.
Катлавіна Чорнага возера выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй да 6 метраў, спадзістыя. Берагавая лінія моцна звілістая. Берагі нізкія, вышынёй 0,2—0,3 м. У паўночна-усходняй і паўднёва-заходняй частках берагі забалочаныя. Найбольшыя глыбіні ў паўночна-заходнім плёсе. Да глыбіні ў 5 метраў дно возера пясчанае, глыбей выслана ілам.
Возера зарастае ўздоўж берагоў і на мелкаводдзі (паласа трыснягу і чароту шырынёй да 120м).
Чорнае возера слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае ручай у раку Чэртка.
Remove ads
Літаратура
- Курловіч М. М. Чорнае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2007. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
- Чорнае возера Архівавана 15 сакавіка 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads