Чорныя Браты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чорныя Братыmap
Remove ads

Чорныя Браты (руск.: Чёрные Братья) — астравы ў Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзяць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 33,8 км²[1].

Хуткія факты Чорныя Браты, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія і прырода

Архіпелаг мае вулканічнае паходжанне і складаецца з трох астравоў (Чырпой, Брат-Чырпоеў і Марская Выдра) і скал. На востраве Чырпой знаходзяцца актыўныя вулканы Чорнага (691 м) і Сноу (396 м). Вулкан Чорнага вывяргаўся ў 1712 і 1857 гг., а вулкан Сноу — у 1811, 1879, 1960, 1982 гг. Берагі скалістыя. Крыніц пітной вады няма.

Расліннасць прадстаўлена пераважна хмызнякамі і травамі.

Астравы насяляюць некалькі відаў птушак, грызуны, лісы, ластаногія.

Remove ads

Гісторыя

Да прыходу японцаў і рускіх Чорныя Браты былі населены айнамі. На іх мове астравы называліся Чылі-а-лі па назве адной з марскіх птушак. У 1644 г. яны былі ўпершыню апісаны японцамі, а ў 1770 г. даследаваны рускімі казакамі на чале з сотнікам Чорным, імя якога пазней атрымалі.

У 18751945 гг. Чорныя Браты ўваходзілі ў склад Японіі. Айны былі пераселены японцамі на поўдзень Курыльскіх астравоў. На Чорных Братах праводзіліся вопыты па развядзенню ліс.

У 1946 г. афіцыйны далучаны да Расійскай федэрацыі.

Зараз астравы ненаселены.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads