Чырпой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Востраў Чырпой (руск.: Чирпой) — найбуйнейшы востраў архіпелага Чорныя Браты. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 21 км². Ненаселены.
Remove ads
Геаграфія і прырода
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваны трыма вулканічнымі масівамі, якія ствараюць тры канічныя вяршыні. Дзве з іх — актыўныя вулканы Чорнага (691 м) і Сноу (396 м). Вулкан Чорнага вывяргаўся ў 1712 і 1857 гг., а вулкан Сноу — у 1811, 1879, 1960, 1982 гг.
Аддзелены пралівам Сноу (каля 2,7 км) ад суседняга вострава Брат-Чырпоеў.
Сталых вадацёкаў няма. Крыніц пітной вады няма.
Бедная травяністая расліннасць на паўночным захадзе вострава. Фаўна — некалькі відаў птушак, грызуны, лісы, ластаногія.
Remove ads
Гісторыя
Назва вострава паходзіць з мовы айнаў, якія называлі Чылі-а-лі адзін з відаў мясцовых птушак. У 1770 г. даследаваны рускімі казакамі на чале з сотнікам Чорным, імя якога пазней атрымаў вулкан на востраве. У 1946 г. афіцыйны далучаны да Расійскай федэрацыі.
Спасылкі
- Острова «Черные братья»
- Остров Чирпой Архівавана 11 лістапада 2014.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads