Чумная палачка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чумна́я па́лачка (Yersinia pestis, раней Pasteurella pestis) — грамадмоўная бактэрыя з сямейства энтэрабактэрый[1].
Інфекцыйны агент бубоннай чумы, таксама можа выклікаць пнеўманію (лёгачную форму чумы) і сэптычную чуму. Усе тры формы адказныя за высокі ўзровень смяротнасці ў эпідэміях, якія мелі месца ў гісторыі чалавецтва, напрыклад такіх як Вялікая чума і «Чорная смерць», на рахунку апошняй з якіх — смерць траціны насельніцтва Еўропы за прамежак з 1347 па 1353 годы.
Роля Yersinia pestis у «Чорнай смерці» дыскутуецца. Некаторыя сцвярджаюць, што «Чорная смерць» распаўсюдзілася занадта хутка, каб быць выкліканай Yersinia pestis[2]. ДНК гэтай бактэрыі знойдзены ў зубах памерлых ад «Чорнай смерці», тады як тэставанне сярэднявечных парэшткаў людзей, якія памерлі па іншых прычынах, не дало станоўчай рэакцыі на Yersinia pestis[3][4].
Гэта даказвае, што Yersinia pestis з'яўляецца як мінімум спадарожным фактарам у некаторых (магчыма, не ва ўсіх) еўрапейскіх эпідэміях чумы. Магчыма, што адбор, зроблены чумой, мог паўплываць на патагеннасць бактэрыі, адсеяць індывідаў, якія былі найбольш ёй схільныя.
Remove ads
Зноскі
- Collins FM (1996). Pasteurella, Yersinia, and Francisella. In: Barron's Medical Microbiology (Barron S et al, eds.) (4th ed. ed.). Univ of Texas Medical Branch. (via NCBI Bookshelf).
{{cite book}}
:|edition=
мае залішні тэкст (даведка) - Ал Бухбиндер. Между чумой и эболой Архівавана 11 студзеня 2018. — у артыкуле, надрукаваным у часопісе «Знание—Сила» № 2 за 2002 год прыводзяцца разважанні, якія крытыкуюць сувязь бактэрыі з чумой.
- Drancourt M; Aboudharam G; Signolidagger M; Dutourdagger O; Raoult D. (1998). "Detection of 400-year-old Yersinia pestis DNA in human dental pulp: An approach to the diagnosis of ancient septicemia". PNAS. 95 (21): 12637–12640.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2007. Праверана 18 кастрычніка 2014. - Drancourt M; Raoult D. (2002). "Molecular insights into the history of plague". Microbes Infect. 4: 105–9.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads