Чцібар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чцібар (Цідэбур, Сцібар, Здзебар; 10 стагоддзе) — польскі князь і ваенны дзеяч, прадстаўнік дынастыі Пястаў. Магчымы заснавальнік роду Астояў.
Remove ads
Паходжанне
Быў сынам князя палян Земамысла з роду Пястаў і братам першага гістарычна вядомага князя Польшчы Мешка I, а таксама яшчэ адно князя, невядомага з імя. Імя Чцібар некаторыя з даследчыкаў (Станіслаў Кентшынскі і іншыя) выводзяць з сербалужыцкіх абшараў, такім чынам яго маці магла паходзіць з гэтых земляў.
Дзейнасць
Верагодна, быў ахрышчаны паводле рымскага абраду разам ці неўзабаве пасля брата Мешкі (прыкладна 14 красавіка 966). 24 чэрвеня 972 у бітве пад Цэдыняй разбіў нямецкія войскі на чале з маркграфам Лужыцкай маркі Годанам і графам Зігфрыдам фон Вальбекам, якія ўварваліся ў Польшчу. Знаходжанне Чцібара ў гэтым рэгіёне дазваляе меркаваць, што ён быў намеснікам Мешкі ў Памор'і. Верагодна, ён ці хтосьці з яго сыноў быў 25 мая 992 удзельнікам падзелу ўладанняў Мешкі І.
Remove ads
Нашчадкі
Некаторымі даследчыкамі лічыцца бацькам Стаігнева, пасла Баляслава Храбрага і адначасова заснавальнікам роду Астояў.
Ушанаваьне памяці
Чцібар — першы вядомы польскі пераможца ў змаганні з немцамі. З гэтай прычыны ён стаў персанажам шматлікіх твораў: аповясцяў «Любоне» Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, «Скарб дзікаў» Караля Бунша, «Dagome iudex» Збігнева Нянацкага і фільму «Гняздо» Яна Рыбкоўскага.
У гонар Чцібара названыя:
- вучнёўскі спартыўны клуб «Чцібар Цэдыня» (ад 26 мая 1946);
- Гара Чцібара — марэнавы нанос вышынёй 54,5 м над паверхняй мора. Тут 24 чэрвеня 1972 быў усталяваны помнік Польскае перамогі над Одрай аўтарства Чэслава Уронкі і Станіслава Біжка;
- пачатковая школа ў Дольным Любяхове (1964—2000), тут жа памятная шыльда;
- хуткі цягнік маршруту Вроцлаў-Шчэцін (1997—2003);
- пасёлак Чцібара ў Шчэціне (ад 2006);
- вуліцы ў паселішчах Хойна, Лобез, Лодзь, Мяшкавіцы, Шчэцін.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads