Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі — сутыкненне двух хуткасных пасажырскіх цягнікоў: TLK 31100 «Ян Бжэхва» з Пшэмысля да Варшавы праз Кракаў і interREGIO 13126 «Ян Матэйка» з Варшавы да Кракава, якое здарылася 3 сакавіка 2012 года каля 20:57 (па польскім часе)[1] пад Шчэкацінамі[2][3], на чыгуначнай лініі нумар 64[1]. У катастрофе загінулі 16 чалавек, пашкоджанні атрымалі 57 чалавек[4].
TLK 31100 меў 7 вагонаў, interREGIO 13126 — 4[1]. У выратавальнай акцыі ўдзельнічалі 450 пажарнікаў з 4 ваяводстваў, 400 паліцэйскіх, 35 паяздоў тэхнічнай дапамогі, 2 верталёты, 13 сабак[4].
Прычыны здарэння высвятляліся дзяржаўнай камісіяй і пракуратурай[1]. Па незразумелых прычынах састаў, які ішоў з Варшавы ў Кракаў, апынуўся на іншым пуці, па якім ішоў сустрэчны цягнік з Пшэмысля ў польскую сталіцу[5]. У гэтым раёне ішоў рамонт чыгуначных пуцей[5]. Адказныя дыспетчары руху былі цвярозыя[6]. Дапушчальная хуткасць на адрэзку, дзе здарылася катастрофа, — 120 км/гадз[1].
На месца здарэння прыбылі прэм’ер-міністр Дональд Туск, некалькі іншых міністраў[1], а таксама прэзідэнт Браніслаў Камароўскі[1], які дадаткова сустракаўся з пацярпелымі ў шпіталі[7]. Міністр транспарту, будаўніцтва і марской гаспадаркі Польшчы Славамір Новак назваў гэтае сутыкненне цягнікоў «самай сур’ёзнай катастрофай апошніх гадоў»[5].
У сувязі з катастрофай прэзідэнт Камароўскі абвясціў нацыянальную жалобу[8].
Remove ads
Зноскі
- Trwa przeszukiwanie wagonów, rusza śledztwo (польск.). rp.pl (4 сакавіка 2012).(недаступная спасылка)
- Сілезскае ваяводства, ля мяжы са Свентакшыскім ваяводствам.
- Wypadek pociągu TLK Brzechwa relacji Przemyśl - Warszawa - SZCZEGÓŁY NA TEMAT ZDARZENIA (польск.)(недаступная спасылка). pkp.pl (4 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2012. Праверана 4 сакавіка 2012.
- Katastrofa pociągów w województwie śląskim (польск.). msw.gov.pl (5 сакавіка 2012).(недаступная спасылка)
- На поўдні Польшчы адбылася чыгуначная катастрофа (фота) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (4 сакавіка 2012).
- Dyżurni ruchu przebadani na obecność alkoholu (польск.). rp.pl (4 сакавіка 2012).(недаступная спасылка)
- Prezydent na miejscu katastrofy kolejowej (польск.)(недаступная спасылка). prezydent.pl (4 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2012. Праверана 4 сакавіка 2012.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads