Чыжоўскае вадасховішча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чыжоўскае вадасховішчаmap
Remove ads

Чыжоўскае вадасховішча — вадасховішча на рацэ Свіслач (прыток Бярэзіны) у складзе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, працякае па тэрыторыыі жылых раёнаў Чыжоўка і Серабранка ў Мінску. Каля вадасховішча знаходзіцца праваслаўны храм у гонар іконы Божай Маці і побач храм, які будуецца, у гонар Георгія Перамоганосца, парк імя 900-годдзя г. Мінска і Парк імя Грэкавай. Па іншы бок ад дамбы Чыжоўскага вадасховішча размешчаны Мінскі заапарк.

Хуткія факты Чыжоўскае вадасховішча, Упадаюць ...

Было створана ў 1951 годзе. Вадасховішча забяспечвае тэхнічнай вадой ЦЭЦ-3 і 16 прадпрыемстваў горада. Адхіленне ад праектнага рэжыму эксплуатацыі Чыжоўскага вадасховішча, а таксама нерэгламентаваны скід недастаткова ачышчаных сцёкавых вод прывялі да зніжэння вадаабмену, змены гідрахімічнага і цеплавога рэжымаў, павышэння канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў.

Праектам рэканструкцыі прадугледжваецца магчымасць змены прызначэння вадасховішча — з тэхнічнага на культурна-бытавое, будзе дазволена купанне і лоўля рыбы. На ачыстку вадасховішча ў 2010 годзе было выдаткавана 6 млрд рублёў. Сумарны кошт ачысткі складзе да 100 млрд рублёў.[1]

У 2010 г. на вадасховішчы ўведзена ў строй малая ГЭС з двума гідраагрэгатамі сумарнай магутнасцю 260-300 кВт электраэнергіі[2].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads