Чыкагскі сімфанічны аркестр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чыкагскі сімфанічны аркестр (англ.: Chicago Symphony Orchestra) — амерыканскі сімфанічны аркестр, які базуецца ў Чыкага, штат Ілінойс. Аркестр быў заснаваны ў 1891 годзе. Па традыцыі, якая склалася ў амерыканскай музычнай крытыцы, Чыкагскі сімфанічны аркестр уключаюць у склад так званай «Вялікай пяцёркі» вядучых сімфанічных аркестраў краіны. Каля 60 разоў запісы Чыкагскага аркестра атрымлівалі музычную прэмію «Грэмі». Сярод дырыжораў і салістаў, якія выступалі з аркестрам, былі Сяргей Рахманінаў, Марыс Равель, Рыхард Штраус, Сяргей Пракоф'еў, Аарон Копленд, Арнольд Шонберг, Леанард Бернстайн, Леапольд Стакоўскі, Юджын Ормандзі. У 2008 годзе Чыкагскі сімфанічны аркестр быў названы лепшым аркестрам ЗША (і пятым у спісе лепшых аркестраў свету) па версіі музычнага часопіса Gramophone[1].
Remove ads
Музычныя кіраўнікі і галоўныя дырыжоры
|
Зноскі
- Tom Huizenga. Chicago Symphony Tops U.S. Orchestras . NPR (21 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2012. Праверана 31 снежня 2008. (англ.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads