Чырвоная Зорка (кінатэатр, Магілёў)

Кінатэатр у Магілёве From Wikipedia, the free encyclopedia

Чырвоная Зорка (кінатэатр, Магілёў)map
Remove ads

«Чырвоная Зорка» — шырокаэкранны кінатэатр у Магілёве. Знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада, па адрасе вул. Першамайская, 14.

Хуткія факты «Чырвоная Зорка», Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Кінатэатр у 1930 годзе

Найстарэйшы кінатэатр горада. Пабудаваны ў 1930 годзе па праекце інжынера Э. Лосера з цэглы, з элементамі канструктывізму, на месцы дарэвалюцыйнага кінатэатра «Чары», узведзенага ў 1909 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны разбураны, у 1948 годзе адноўлены, у 1954 годзе рэканструяваны[1].

Архітэктура

Thumb
План кінатэатра
Thumb
Кінатэатр са скрыжавання

Будынак уяўляе сабой выцягнуты ў плане прамавугольнік, да якога перпендыкулярна далучаны касавая зала і паўцыркульны вестыбюль. У аснову архітэктурна-прасторавай кампазіцыі пакладзены прынцып проціпастаўлення аб’ёмаў. На галоўным фасадзе вестыбюль з шырокім зашкленнем кантрастуе з «глухой» вертыкальнай сценкай і нізкім аб’ёмам, дзе размешчаны службовыя памяшканні. Галоўны ўваход з боку тарцовага фасада вылучаны шырокай лесвіцай. Бакавыя фасады рытмічна членяцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі з боку фае[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Магілёўская вобласць.  408 с., іл.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads