Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнаро́дны камітэ́т Чырво́нага Кры́жа (англ.: International Committee of the Red Cross; ICRC, фр.: Comité international de la Croix-Rouge) — гуманітарная арганізацыя, якая дзейнічае ва ўсім свеце, зыходзячы з прынцыпу нейтральнасці і бесстароннасці. Яна абараняе і дапамагае пацярпелым ва ўзброеных канфліктах і ўнутраных беспарадках, з’яўляецца часткай Міжнароднага Руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Арганізацыя была заснаваная ў 1863 годзе швейцарцам Анры Дзюнанам.
Штаб-кватэра знаходзіцца ў Жэневе.
Прадстаўніцтвы арганізацыі, дзе агулам працуе больш за 12 тысяч чалавек, знаходзяцца ў каля 80 краінах свету. У выпадках узброеных канфліктаў МКЧК каардынуе дзейнасць нацыянальных камітэтаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
МКЧК быў тройчы узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру — у 1917, 1944 і 1963 гадах.
У наступны час Прэзідэнт МКЧК — доктар філасофіі Якаб Келенбергер.
МКЧК фінансуецца за кошт добраахвотных ахвяраванняў дзяржаў-удзельнікаў Жэнеўскіх канвенцый, нацыянальных камітэтаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, міждзяржаўных арганізацый, а таксама грамадскіх і прыватных структур.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- https://www.icrc.org/en/contact Праверана 22 жніўня 2020.
- https://www.icrc.org/en/contact Праверана 27 ліпеня 2025.
- https://www.icrc.org/en/document/mirjana-spoljaric-egger-assumes-presidency-international-committee-red-cross Праверана 24 лістапада 2022.
- https://memoriav.ch/liste-des-membres/?lang=fr Праверана 18 лютага 2020.
- https://www.dlmforum.eu/index.php Праверана 13 кастрычніка 2023.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads