Чалюскін (мыс)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чалюскін[1] або мыс Усходне-Паўночны, ці мыс Чалюскіна — паўночны ўскраек (мыс) паўвострава Таймыр і самы паўночны мацерыковы пункт Еўразіі. Упершыню яго дасягнулі ўдзельнікі 2-й Камчацкай (Вялікай Паўночнай) экспедыцыі — штурман Сямён Чалюскін разам з казакамі Фафанавым і Гарохавым у 1742 годзе. Да 100-годдзя экспедыцыі мыс перайменаваны Рускім геаграфічным таварыствам з мыса Усходне-Паўночны ў мыс Чалюскін.[2]

У 1878 годзе мыс Чалюскін наведаў шведскі даследчык Арктыкі Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд, а ў 1893 — нарвежскі даследчык Фрыцьёф Нансен змог першым абагнуць яго. У 1932 годзе экспедыцыя Арктычнага інстытута пад кіраўніцтвам Рудольфа Самойлавіча на ледаколе «Сямён Дзяжнёў» на мысе Чалюскін пабудавала палярную станцыю. Другую зімоўку ўзначаліў Іван Папанін, які пашырыў станцыю да абсерваторыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Напісанне адпаведна БП-2008
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads