Чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні (англ.: World Orienteering Championships) — штогадовыя спаборніцтвы, арганізаваныя Міжнароднай федэрацыяй спартыўнага арыентавання (ІОФ) для выяўлення наймацнейшых спартсменаў-арыенціроўшчыкаў.
Фармат
Першапачаткова чэмпіянаты свету праводзіліся адзін раз кожныя два гады. З 2003 года яны праводзяцца штогод.
Праграма чэмпіянатаў свету змянялася на працягу сваёй гісторыі. Так у 1966 годзе яна складалася толькі з індывідуальнай гонкі і эстафеты, і ўвесь чэмпіянат свету ўкладваўся ў два дні — з 1 па 2 кастрычніка 1966 года. Пачынаючы з чэмпіянату свету 1991 года ў Чэхаславакіі, праграма пашырылася і ўключала ў сябе кароткую дыстанцыю (час пераможцы 25 хвілін), класічную дыстанцыю і эстафету. У 2001 годзе ў праграму чэмпіянатаў свету былі ўведзены спаборніцтвы на спрынтарскай дыстанцыі. Апошняя рэарганізацыя праграмы чэмпіянатаў свету была праведзена ў 2014 годзе, калі з'явілася змяшаная эстафета. І ў цяперашні час чэмпіянаты свету праводзяцца па наступнай праграме:
- спрынт
- сярэдняя дыстанцыя
- доўгая дыстанцыя
- эстафета
- змяшаная эстафета
Remove ads
Медальны залік
Пераможцамі чэмпіянатаў свету па спартыўным арыентаванні ў бегавых дысцыплінах станавіліся спартсмены Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Венгрыі, Швейцарыі, Чэхіі, Расіі, Украіны, Даніі, Францыі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі і Аўстраліі. Аднак па агульнай колькасці заваяваных медалёў дамінаванне «вялікай чацвёркі» — Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швейцарыі — бясспрэчна.
Самай тытулаванай спартсменкай на дадзены момант з'яўляецца швейцарка Сімона Ніглі. Яна з'яўляецца дваццаціразовай чэмпіёнкай свету. Прычым, два разы ў 2003 і ў 2005 гадах яна выйграла ўсе чатыры дыстанцыі чэмпіянатаў свету[1].
У 2016 годзе першы медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынесла спартсменка Анастасія Дзянісава.
Remove ads
Зноскі
- Медалі чэмпіянатаў свету па арыентаванні (1966—2014) Архівавана 17 сакавіка 2015. (англ.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads