Чэмпіёны Формулы-1 сярод Канструктараў

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэмпіёны Формулы-1 сярод Канструктараў
Remove ads

Тытул Чэмпіёна Формулы-1 сярод Канструктараў атрымлівае найлепшы канструкатар балідаў Формулы-1 (уладальнік інтэлектуальных правоў на рухавік і шасі), які вызначаецца ў канцы сезона па найбольшай колькасці набраных ачкоў падчас гонак Гран-Пры. У залік Кубка Канструктараў ідуць ачкі, якія былі атрыманы ў кожнай гонцы кожным з пілотаў канструктара. Да 1979 года толькі вынік найлепшага пілота прыносіў ачкі канструктару.

Thumb
З дапамогай Vanwall VW5 аднайменная англійская каманда стала першым уладальнікам Кубка Канструктараў у 1958 годзе
Thumb
Scuderia Ferrari: італьянская каманда, якая выйграла найбольшую колькасць залікаў Кубка Канструктараў

Упершыню Кубак Канструктараў быў атрыманы ў 1958 годзе камандай Vanwall. 15 розных канструктараў атрымлівалі кубак за гады існавання асобнага заліку для канструктараў. Scuderia Ferrari з'яўляецца найбольш паспяховым канструктарам з 16 перамогамі (з іх 6 запар з 1999 па 2004 гады). Канструктары толькі з 5 краін атрымлівалі перамогу ў агульным заліку: Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Аўстрыі і Францыі. Двойчы канструктары атрымлівалі перамогу ў заліку карыстаючыся чатырма рознымі мадэлямі (Cooper у 1960 і Lotus у 1970).

У 2007 годзе Ferrari атрымала свой 16-ты тытул дзякуючы дыскваліфікацыі каманды McLaren з-за гісторыі са шпіянажам.

Remove ads

Спіс пераможцаў

Больш інфармацыі Год, Канструктар ...

Заўвагі

* – пазначае пілота, які стаў Чэмпіёнам Свету.
  1.   Указаныя толькі тыя пілоты, якія набіралі ачкі для агульнага заліку. Нумары балідаў паказаныя толькі там, дзе яны застваліся нязменнымі падчас усяго сезона (у дужках пазначаны пілоты, якія выходзілі на старт у якасці замены асноўных).
  2.   Паказаныя толькі ачкі, якія пайшлі ў залік Чэмпіяната Канструктараў.
  3.   McLaren набралі 203 ачка, але каманда дыскваліфікаваная ў канцы сезона.
  4.   Сістэма размеркавання ачкоў была зменена пачынаючы з 2010 года.
Remove ads

Статыстыка

Паводле канструктараў

Больш інфармацыі Канструктар, Тытулы ...

† – Benetton удзельнічалі як брытанская каманда з 1986 па 1995, і як італьянская з 1996 па 2001.

Паводле краін

Больш інфармацыі Краіна, Канструктар ...

Паводле вытворцаў рухавікоў

Больш інфармацыі Рухавік, Тытулы ...

Паводле вытворцаў шын

Больш інфармацыі Вытворца, Колькасць тытулаў ...
Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads