Чэрвеньскі пераварот
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэ́рвеньскі пераваро́т (эст.: juunipööre) — падзеі 21 чэрвеня 1940 года ў Эстоніі, у выніку якіх быў зрынуты ўрад Юры Улуатса. Вынікам стала прызначэнне новага ўрада на чале з Іаганесам Варэс-Барбарусам, правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў і, у рэшце рэшт, абвяшчэнне Эстонскай ССР 21 ліпеня 1940[1].
Перадумовы
У снежні 1938 года ў Эстоніі быў прыняты закон аб правядзенні палітыкі неўмяшальніцтва і нейтралітэту[2].
7 чэрвеня 1939 года ў Берліне міністр замежных спраў Эстоніі Карл Сельтэр і рэйхсміністр замежных спраў Германіі Іаахім Рыбентроп падпісалі Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Эстоніяй.
23 жніўня 1939 ў Маскве быў падпісаны Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам, у сакрэтным пратаколе да якога былі размежаваны сферы ўзаемных інтарэсаў СССР і Германіі ва Усходняй Еўропе. Паводле гэтай угоды Эстонія была аднесена да сферы інтарэсаў СССР[3].
28 верасня ў Маскве быў падпісаны Пакт аб узаемадапамозе паміж СССР і Эстонскай рэспублікай, паводле якога СССР атрымаў у сваё карыстанне некалькі ваенных і ваенна-марскіх баз на эстонскай тэрыторыі[4].
16 чэрвеня 1940 года Савецкі ўрад абвінаваціў эстонскі бок у невыкананні Пакту аб узаемадапамозе і запатрабаваў фарміравання новага ўрада, які быў бы здольны забяспечваць яго выкананне, а таксама неадкладнага пропуску на тэрыторыю Эстоніі савецкіх ваенных частак[5]. Пасля згоды Эстоніі на яе тэрыторыі 17 чэрвеня ўвайшлі першыя савецкія войскі.
Remove ads
Падзеі
19 чэрвеня ўрад Юры Улуатса падаў прашэнне пра адстаўку прэзідэнту Канстанціну Пятсу[6]. Фарміраванне новага ўрада было даручана генералу Лайданеру[7].
21 чэрвеня на плошчы Свабоды ў Таліне пачаўся мітынг з патрабаваннямі фарміравання прасавецкага ўрада[7]. Удзел у ім узялі ад 4000 да 5000 чалавек — працаўнікі савецкіх ваенных базаў і грамадзяне СССР. Мітынгоўцы прайшлі шэсцем да замку Кадрыёрг, дзе запатрабавалі ад прэзідэнта адстаўкі ўраду Лайданера, неадкладнага вызвалення палітвязняў і стварэння ўмоў для нармальнай дзейнасці прафсаюзаў[8].
Пасля гэтага частка дэманстрантаў у суправаджэнні савецкіх браневікоў накіравалася да цэнтральнай турмы, адкуль вызвалілі 27 палітвязняў[9]. Да 18 гадзін калона вярнулася на Тоампеа, дзе на вежы Доўгі Герман дзяржаўны сцяг Эстоніі быў заменены на чырвоны[10].
Увечары па радыё быў абвешчаны склад новага ўрада на чале з Іаганесам Варэс-Барбарусам[11].
Remove ads
Вынікі
5 ліпеня 1940 года прэзідэнт Пятс падпісаў загад аб правядзенні пазачарговых выбараў у Дзяржаўную думу (эст.: Riigivolikogu) Эстоніі і аб фарміраванні новага складу Дзяржаўнага савета (эст.: Riiginõukogu), а таксама аддаў загад ураду аб прыняцці неабходных мер для забеспячэння паскоранай арганізацыі правядзення выбараў. Дзеля паскоранага правядзення выбараў былі прыняты адпаведныя папраўкі да Закону аб выбарах[12].
Гл. таксама
- Парламенцкія выбары ў Эстоніі, 1940
- Пакт Молатава-Рыбентропа
Зноскі
- «Закон аб арганізацыі нейтральнасці» Архівавана 4 сакавіка 2016. (эст.)
- Полпреды сообщают…:Сборник документов об отношениях СССР с Латвией, Литвой и Эстонией. Август 1939 г. — август 1940 г. (Министерство иностранных дел СССР). — М. Междунар. отношения, 1990, СС.16-18
- Полпреды сообщают…: Сборник документов об отношениях СССР с Латвией, Литвой и Эстонией. Август 1939 г. — август 1940 г. (Министерство иностранных дел СССР). — М. Междунар. отношения, 1990, с. 62—63.
- Полпреды сообщают…:Сборник документов об отношениях СССР с Латвией, Литвой и Эстонией. Август 1939 г. — август 1940 г. (Министерство иностранных дел СССР). — М. Междунар. отношения, 1990, с. 389—390.
- Радыёзварот прэм'ер-міністра праф. Улуатса, Päevaleht, 19 чэрвеня 1940 (эст.)
- Полпреды сообщают…:Сборник документов об отношениях СССР с Латвией, Литвой и Эстонией. Август 1939 г. — август 1940 г. Обзор событий в Эстонии за период с 15 по 25 июня 1940 г., подготовленный полпредством СССР В Эстонии (Министерство иностранных дел СССР). — М. Междунар. отношения, 1990, сс. 435—443.
- Семиряга Михаил Иванович. Глава VI. Тревожное лето // Тайны сталинской дипломатии 1939—1941. — Москва: Высшая школа, 1992. — С. 232. — 50 000 экз.
- Семиряга Михаил Иванович. Глава VI. Тревожное лето // Тайны сталинской дипломатии 1939—1941. — Москва: Высшая школа, 1992. — С. 234. — 50 000 экз.
- Пеэтер Варес. На чаше весов: Эстония и Советский Союз. — Таллинн: Евроуниверситет, 1999. — С. 195. — ISBN 9985-9209-1-0.
- Пеэтер Варес. На чаше весов: Эстония и Советский Союз. — Таллинн: Евроуниверситет, 1999. — С. 309. — ISBN 9985-9209-1-0.
- Riigivolikogu valimised 14. ja 15. juulil. Lääne Elu, 8. juuli 1940, nr. 78, lk. 1 (эст.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads