Чэрнеўскі сельсавет (Дрыбінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэ́рнеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Чэрнеўка.

Хуткія факты Чэрнеўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Дрыбінскага раёна БССР, з 8 ліпеня 1931 года — Чавускага раёна БССР, з 25 ліпеня 1931 года — Горацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Шклоўскага раёна. 28 верасня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны 4 населеныя пункты (Васільеўка, Галабурды, Зямцы і Кішчыцы) скасаванага Бельскага сельсавета[1]. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Еганоўскага сельсавета[2]. 11 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Любіжскага сельсавета Горацкага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Белая, Засценкі Белыя і Рабкі)[3]. 15 студзеня 1965 года ў склад адноўленага Ардацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Грамакі, Новае Займішча, Расцяроб, Рудзіцы, Старое Займішча)[4]. З 29 снежня 1989 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2446 чалавек[5], з іх 95,1 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2148 чалавек[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads