Чэрокі (мова)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэрокі (саманазва: ᏣᎳᎩ ᎦᏬᏂᎯᏍᏗ) — паўднёвая іракезская мова, родная мова народа чэрокі. У 2017 г. на ёй размаўлялі каля 302 000 чалавек[1] у ЗША, пераважна ў штаце Аклахома.
Remove ads
Гісторыя
Прыхільнікі існавання прота-іракезскай мовы[2] лічаць, што мова чэрокі адасобілася ад паўночных іракезскіх моў каля 3500 - 3800 гадоў таму. Да першай трэці XIX ст. асноўнай зонай развіцця мовы была тэрыторыя штата Паўночная Караліна. Першыя запісы слоў у выніку кантактаў з еўрапейцамі з'явіліся ў XVII ст. У 1821 г. правадыр Секвоя ўпершыню прылюдна прадставіў арыгінальную пісьмовасць чэрокі. У 1828 г. пачала выдавацца першая газета амерыканскіх індзейцаў «Cherokee Phoenix»[3] на англійскай мове і мове чэрокі.
У выніку масавага перасялення ў першай палове XIX ст. большасць чэрокі апынулася на тэрыторыі штата Аклахома. Палітыка акультурацыі і асіміляцыі прывяла да згубы гутарковай мовы часткай носьбітаў, знікненню ўсходняга дыялекта. З 2005 г. дзейнічае праграма адраджэння мовы чэрокі[4]. Яна ўключае пашырэнне магчымасцей вывучэння і выкарыстання мовы праз адукацыю, СМІ, сучасныя электронныя прылады.
Remove ads
Дыялекты
Вылучаюць тры буйныя дыялекты мовы чэрокі[5]:
- Усходні (ніжні) †
- Сярэдні (выкарыстоўваецца сучаснымі чэрокі Паўночнай Караліны)
- Заходні (горны) распаўсюджаны сярод чэрокі Захаду
Пісьмовасць
Арыгінальная пісьмовасць на мове чэрокі ўзнікла дзякуючы намаганням правадыра Секвоі ў 1809 - 1821 гг.[6] Пры распрацоўцы ён часткова абапіраўся на літары лацінкі, але не зразумеў ідэю гукавага алфавіта і стварыў складовае пісьмо. Першыя 6 сімвалаў значаць ізаляваныя гукі, астатнія сімвалы — склады:
Зноскі
- Cherokee Language(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020. Праверана 17 чэрвеня 2017.
- Sequoyah - Cherokee Nation Архівавана 11 чэрвеня 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads