Шапкіна (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ша́пкіна (руск.: Ша́пкина[2]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Ненецкай аўтаномнай акрузе і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Пячора.
Даўжыня ракі 499 км. Плошча вадазбору 6750 км². Выток ракі знаходзіцца ў балотах Вяліказямельскай тундры. Выцякае з возера Вялікае Шапкіна[1]. Упадае ў пратоку Сухая Пячора ракі Пячора насупраць пасёлка Новы Бор. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ў вусці складае каля 70[1] м³/с, аб’ём сцёку 2,12[1] км³/год. Замярзае рака ў канцы кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне красавіка.
Прытокі: Інзырэйвіс, Ярсідэйвіс, Юнкаю, Янгеча-Віска, Санар’ю, Васнію, Мальчыгейвіс, Ванда, Ярэйшор, Выдрын, Янгыта, Анзуран, Адарма, Старая Шапкіна і інш.[3] У басейне ракі азёры Турлава, Сухое, Вялікае Шапкіна і інш.[3]
Remove ads
Зноскі
- Агафонова С. А. Шапкина // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Архівавана 30 мая 2017. (руск.)
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 649. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads