Шапуры (археалагічны помнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шапуры — археалагічныя помнікі каля вёскі Шапуры (Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь).
Remove ads
Гарадзішча
Знаходзіцца ў вёсцы, на правым беразе ракі Лучоса, на гары вышынёй 20 м, за 0,3 км на ўсход ад інтэрната інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Пляцоўка круглая, дыяметрам 18 м. На пляцоўцы – рэшткі падмуркаў старажытнай царквы (старыя і новыя, цагляныя і бетонныя).
У 1956 годзе помнік выявіў М. М. Чарняўскі[1].
Remove ads
Селішча
Знаходзіцца з заходняга боку гары, на якой знаходзіцца гарадзішча. У культурным пласце 0,4 м знойдзена ляпная і ганчарная кераміка. Адносіцца да ранняга жалезнага веку і раннефеадальнага часу.
Зноскі
- Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Віцебскага раёна / Падрыхт. У. І. Мезенцаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 34. — ISBN 985-02-0647-0.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads