Шапялевіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шапяле́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Шапялевічы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Круглянскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Сіманавіцкага і Стайскага сельсаветаў[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. У красавіку 1963 года ў склад сельсавета з Круглянскага сельсавета перададзены 18 населеных пунктаў (Глыбокае, Зялёная Дуброва, Каменка, Карма, Конанавічы, Кружкі, Кунцы, Ласькоў, Ліпск, Міхайлоў, Новы, Сіманавічы, Сядзеба, Храпы, Цяцерына, Шыпягі, Шырокі і Яноў)[2]. 18 сакавіка 1966 года з часткі сельсавета (17 населеных пунктаў: Глыбокае, Дуброва, Зацяцёрка, Зялёная Дуброва, Каменка, Карма, Касцюковічы, Краснаполле, Кружкі, Ліпск, Міхайлоў, Новы, Храпы, Цяцерына, Шыпягі, Шырокі і Яноў) утвораны Цяцерынскі сельсавет[3]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна. У сакавіку 1977 года скасаваны вёска Заброддзе і пасёлак Ласькоў[4]. 21 снежня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цяцерынскага сельсавета[5].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 634 чалавекі[6], з іх 98,3 % — беларусы, 0,9 % — украінцы, 0,3 % — рускія[7].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: вёскі Аўсішча, Беларусь, Боўсевічы, Бялаўка, Ваўкаўшчына, Гоенка, Залоссе, Зарэчча 2, Казёл, Конанавічы, Кунцы, Падар, Сіманавічы, Смагілаўка і Шапялевічы.
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
- Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads