Шапялёўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шапялё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Заслаўскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шапялі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шапялі. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лысая Гара, сельсавет перайменаваны ў Лысагорскі сельсавет. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Шапялі, сельсавет перайменаваны ў Шапялёўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў Заслаўскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гатовінскага сельсавета[1].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads