Шаргарад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ша́ргарад[2][3] — горад ва Украіне, былы[4] цэнтр Шаргарадскага раёна Вінніцкай вобласці. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны ва Усходнім Падоллі над рэкамі Мурашка і Каўбасна. 6800 жыхароў (2015). У 1588 годзе Шаргарад атрымаў магдэбургскае права. Захавалася гарадзішча часоў Кіеўскай Русі. Сярод архітэктурных помнікаў: рэшткі замка XVI ст., сінагога (1589), касцёл Фларыяна (1595), комплекс збудаванняў Свята-Мікалаеўскага манастыра (XVII—XVIII стст.), жылыя дамы XVIII—XIX стагоддзяў.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Баляслаў Геранім Клапатоўскі (1848—1903) — рымска-каталіцкі дзеяч, луцка-жытомірскі біскуп, архібіскуп магілёўскі.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads