Шарль Гарнье (архітэктар)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жан Луі Шарль Гарнье (6 лістапада 1825, Парыж — 3 жніўня 1898) — французскі архітэктар эпохі эклектыкі і гісторык мастацтва. Ідэолаг і практык стылю боз-ар.
Remove ads
Біяграфія
У 1842—1848 гадах вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, дзе ў 1848 годзе атрымаў Гран-пры Рымскай прэміі. Тэма дыпломнай працы — «Праект кансерваторыі мастацтваў і рамёстваў з галерэяй-выстаўкай прамысловых вырабаў». З 17 студзеня па 31 снежня 1849 года навучаўся ў Французскай акадэміі ў Рыме, затым працяглы час падарожнічаў па Грэцыі.
З 1860 года — архітэктар Парыжа.
У 1864 годзе Шарль Гарнье быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.
У 1867 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам каралеўскага інстытута англійскіх архітэктараў.
Пасля завяршэння будаўніцтва Оперы Шарль Гарнье стаў адным з выбітных выкладчыкаў архітэктуры, удзельнічаў у дзяржаўных камісіях.
У 1874 годзе абраны членам парыжскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.
Пахаваны на могілках Манпарнас.
Remove ads
Асноўныя праекты
Стваральнік пампезных збудаванняў у духу эклектызму: тэатр «Гранд-Апера» ў Парыжы (1861—1867, канчатковая апрацоўка да 1875 года), Оперны тэатр (1878—1879) і казіно (1861—1910) у Монтэ-Карла.
Зноскі
- Charles Garnier
- Union List of Artist Names — 2021. Праверана 9 мая 2022.
- Charles Garnier // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- RKDartists Праверана 13 чэрвеня 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads