Шарль Франсуа Гуно

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шарль Франсуа Гуно
Remove ads

Шарль Франсуа Гуно (фр.: Charles François Gounod; 17 чэрвеня 1818 — 18 кастрычніка 1893) — французскі кампазітар (опера «Фаўст»).

Хуткія факты Шарль Франсуа Гуно, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

17 чэрвеня 1818 г. у Парыжы ў сям'і мастака Франсуа Луі Гуно і выкладчыцы музыкі Вікторыі нарадзіўся сын Шарль Франсуа. У адзінаццаць гадоў хлопчыка аддалі ў ліцэй. За час навучання Шарль саліраваў у царкоўным хоры, сачыняў музыку, вывучаў тэорыю музыкі. Жаданне сачыняць ўзмацнілася асабліва пасля наведвання опернага тэатра. Пад уражаннем оперы Моцарта «Дон Жуан» фармаваліся музычныя погляды маладога музыканта.

У 1838 годзе Гуно паступае ў Парыжскую кансерваторыю. Тут ён вучыўся ў Фраманталя Галеві і Фердынанда Паэра. І хоць развіццё яркай здольнасці Гуно скоўваў акадэмізм, які панаваў у тую часіну ў сценах кансерваторыі, некаторыя з яго ранніх твораў прыцягнулі да сябе ўвагу публікі і крытыкаў. Вартыя ўвагі скерца з сімфоніі, трохгалосны «Agnus Dei».

У 1839 годзе Гуно атрымаў Рымскую прэмію за кантату «Фернан», якая дала магчымасць правесці на правах стыпендыята больш двух гадоў у Італіі і некаторы час у Вене і Германіі. Расчараваўшыся ў сучасным італьянскім оперным мастацтве, Гуно засяродзіўся на вывучэнні старадаўняй культавай музыкі, у прыватнасці Палестрына. У 1843—48 царкоўны арганіст і рэгент у царкве Замежных місій у Парыжы, пісаў духоўную музыку. У 1870-75 жыў у Лондане, з 1871 дырыжор Каралеўскага харавога таварыства.

Remove ads

Творчасць

Сярод ранніх опер («Сафо», 1850; «Акрываўленая манашка», 1854) вылучаецца камічная опера «Лекар паняволі» (паводле Мальера, 1857). Ш. Гуно — заснавальнік новага жанру ў французскім оперным мастацтве — лірычнай оперы. Яго лепшы твор — опера «Фауст» (1859; 2-я рэдакцыя — з рэчытатывамі замест размоўных дыялогаў, 1869), у якой кампазітар адмовіўся ад філасофскай праблематыкі літаратурнай крыніцы (аднайменнай трагедыі І. В. Гётэ) і зрабіў акцэнт на любоўную драму гераіні. Ён інтанацыйна абнавіў оперу, звярнуўшыся да меладычнага строю тагачаснага бытавога раманса. Сярод іншых твораў: оперы «Мірэйль» (1863) і «Рамэа і Джульета» (паводле У. Шэкспіра, 1865); 4 араторыі, кантаты, месы, рэквіем і іншыя творы для хору з аркестрам; 2 сімфоніі (1854, 1855); камерна-інструментальныя ансамблі, фартэпіянныя п'есы; больш за 200 рамансаў і песень; музыка да драматычных спектакляў і інш.

Выступаў як музычны пісьменнік і крытык.

Remove ads

Зноскі

1. Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. Праверана 19 сакавіка 2015.

2. Charles François Gounodministère de la Culture.

3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

4. Charles Gounod // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Charles François Gounod // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

6. пасведчанне аб смерці

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads