Шастакова (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шастако́ва — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 4,5 км на паўднёвы захад ад горада Мядзел, за 2 км на захад ад вёскі Шыкавічы, паміж азёрамі Мястра і Баторына. Адносіцца да Нарачанскай групы азёр.
Плошча паверхні возера — 0,02 км². Даўжыня — 0,20 км, найбольшая шырыня — 0,16 км, даўжыня берагавой лініі — 0,57 км[1]. Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Вадазбор забалочаны, пад лесам і хмызняком. Берагі невысокія, травяністыя. На захадзе выцякае ручай у возера Мястра. Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, маламінералізаваная. Трафічны статус вадаёма — мезатрофны, з прыкметамі дыстрафіі.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads