Тамара Аляксандраўна Шафранава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тамара Аляксандраўна Шафранава (21 лютага 1946, Віцебск) — беларускі дырыжор і педагог. Заслужаная артыстка Беларусі (1975).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускую кансерваторыю (1971). 3 1971 года педагог па класах балалайкі і аркестравага дырыжыравання, адначасова кіраўнік і салістка актэта балалаек, кіраўнік і дырыжор аркестра рускіх народных інструментаў музычнага вучылішча ў Віцебску. У яе рэпертуары апрацоўкі беларускіх і рускіх народных песень, творы беларускіх, расійскіх кампазітараў, замежнай класікі і інш.
Лаўрэат Рэспубліканскага і Усесаюзнага конкурсаў артыстаў эстрады (1974), рэспубліканскіх конкурсаў харавых і аркестровых калектываў (1977, 1981, 1984). У складзе актэта гастраліруе па краіне, выязджала за мяжу.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads